Белорусский портал в Казахстане

Пункт пропуску "Відзы" на мяжы з Літвой стане міжнародным



Стварэнне новага міжнароднага ПП павінна павялічыць прапускную здольнасць пунктаў і зменшыць чэргі на выезд з Беларусі.

Пункт спрошчанага пропуску "Відзы" на мяжы беларуска-літоўскай мяжы стане міжнародным, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі.

Пра тое, што ПП "Відзы" можа атрымаць статус міжнароднага паведамлялася ў жніўні 2018-га года. Рашэнне было выклікана правядзеннем у бліжэйшы час маштабнай мадэрнізацыі пункта пропуску "Каменны Лог".

Напярэдадні першы намеснік кіраўніка ДМК Уладзімір Арлоўскі і дырэктар дырэкцыі пагранічных пунктаў пропуску пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Літоўскай Рэспублікі Міндаўгас Забіела падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб пунктах пропуску на мяжы ад 18 ліпеня 1995 года.

"У дадзеным дакуменце афіцыйна замацаваны дамоўленасці беларускага і літоўскага бакоў аб змяненні статусу пункта спрошчанага пункта пропуску "Відзы" ("Твярачус") на міжнародны і скасаванні пунктаў спрошчанага пропуску "Клявіца" ("Уряляй") і "Кемелішкі"("Прыенай")", - праінфармавалі ў ДМК.

У ведамстве патлумачылі, што бакі прыйшлі да таго рашэння ў сувязі з неабходнасцю павелічэння прапускной здольнасці ПП і памяншэння чэргаў з фур і легкавікоў на беларуска-літоўскай мяжы, у тым ліку ва ўмовы рэканструкцыі "Каменнага Лога".

Мінск, 1 студзеня 2020
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/75/51113
Текущая дата: 16.11.2024