Белорусский портал в Казахстане

Nissan адклікае 450 тыс. аўтамабіляў па ўсім свеце



Кампанія Nissan вырашыла адклікаць каля 450 тыс. аўтамабіляў па ўсім свеце з-за праблем з уцечкай тармазной вадкасці.

Праблема ў няспраўнасці помпы антыблакіровачнай сістэмы. 

Паведамляецца, што ўцечка ў некаторых выпадках можа выклікаць кароткае замыканне і ўзгаранне з-за таго, што вадкасць можа трапіць на электронную плату кіравання.

Сэрвісная акцыя закранае ў асноўным аўтамабілі, вырабленыя для рынкаў Паўночнай Амерыкі. У прыватнасці, адклікаюцца поўнаразмерныя красоверы Murano, якія вырабляліся з 2015 па 2018 год, седаны Maxima 2016-2018 гадоў выпуску. Праблема таксама закранула пазадарожнікі Infiniti QX60 і Nissan Pathfinder, што выпускаліся з 2017 года.

З-за вялікай колькасці аўтамабіляў з дэфектамі кампанія па адкліканні прадоўжыцца да лета 2020 года.

16 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/76/50603
Текущая дата: 16.11.2024