Новы графік руху цягнікоў на дарогах краін Садружнасці і Балтыі на 2019/2020 год пачне дзейнічаць з 0.00 гадзін 8 снежня, у краінах Заходняй Еўропы - з 0.00 гадзін 15 снежня.
Па тэрыторыі Беларусі графікам прадугледжана курсіраванне 59 пар цягнікоў міжнародных ліній, 19 пар міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, 42 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом класа, 14 пар цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа, а таксама 342 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом класа і 33 пар цягнікоў гарадскіх ліній.
Новы графік складзены з улікам патрэбнасці ў перавозках у названы перыяд, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Новы графік складзены з улікам патрэбнасці ў перавозках у названы перыяд, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Пры яго фармаванні Беларускай чыгункай нададзена ўвага захаванню існуючых актуальных для пасажыраў напрамкаў у зносінах з краінамі СНД і Балтыі і пашырэнню маршрутнай сеткі як у міжнародных зносінах, так і ўнутры краіны.
У міжнародных маршрутах захаваны памеры руху цягнікоў на асноўных пасажыраўтвараючых напрамках з Расіяй, Украінай, Літвой і Латвіяй, Казахстанам, Малдовай і краінамі Еўрасаюза.
Ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Чэхіі і Польшчы з 15 снежня пашырана маршрутная сетка перасадачных/узгодненых цягнікоў ў паведамленні Варшава – Брэст –- Мінск і адкрыта новы перасадачны маршрут Прага – Варшава – Брэст – Мінск.
Так, новы цягнік № 126 Варшава – Брэст будзе адпраўляцца са станцыі Варшава-Цэнтральная ў 13.10 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.10. Са станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік № 125 Брэст – Варшава будзе адпраўляцца ў 19.56 і прыбываць на станцыю Варшава ў 22.15.
Для перасадкі пасажыраў, якія накіроўваюцца да станцыі Мінск-Пасажырскі і назад, прадугледжана курсіраванне ўзгодненага цягніка № 726 Брэст – Мінск адпраўленнем са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 20.00 і прыбыццём на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 23.25. Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік № 725 Мінск – Брэст будзе адпраўляцца ў 15.59 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.01.
Новы цягнік № 136 Прага – Варшава – Брэст будзе адпраўляцца з Прагі ў 10.23 пад № 115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 0.37. З Брэста цягнік № 137 будзе адпраўляцца ў 7.11 і прыбываць на станцыю Прага-Галоўная ў 17.39 пад № 114.
Цягнік Прага – Варшава – Брэст будзе ісці праз станцыі Острава Галоўная (Чэхія), Катавіцэ, Варшава Цэнтральная, Цярэспаль (Польшча).
Для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага – Варшава – Брэст прадугледжана магчымасць перасадкі на станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік № 96 Брэст – Масква і з цягніка № 27 Масква – Брэст. Цягнік № 96 Брэст – Масква будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 1.10 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 6.18. Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік № 27 будзе адпраўляцца ў 0.30 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 5.47. У складзе цягнікоў № 136/137 Прага – Варшава – Брэст таксама прадугледжана штодзённае курсіраванне бесперасадачных вагонаў Масква – Прага.
Цягнікі № 126/125 і № 136/137 будуць абслугоўвацца вагонамі лакаматыўнай цягі.
Таксама з уводам новага графіка руху цягнікоў на 2019/2020 год аптымізавана схема курсіравання цягнікоў па маршруце Гродна – Мінск – Масква, прадугледжана курсіраванне штодзённага двухгрупнага цягніка № 26/25 Гродна – Мінск – Масква, шэраг цягнікоў на кірунку Брэст – Мінск – Масква выведзеныя з абарачэння з улікам ацэнкі эфектыўнасці іх работы і аптымізацыі раскладаў.
У рамках ўзаемадзеяння з сумежнымі рэгіёнамі і ў мэтах пашырэння і ўмацавання транспартных сувязяў Беларускай чыгункай арганізавана штодзённае курсіраванне двух пар цягнікоў па маршруце Гомель – Навазыбкаў у ранішні і вячэрні час.
У міжрэгіянальным зносінах з улікам паступлення на Беларускую чыгунку сучаснага рухомага саставу з 8 снежня арганізавана курсіраванне трох пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ДП6 па маршруту Мінск – Віцебск.
З улікам попыту на перавозкі і павышэння эфектыўнасці выкарыстання сучаснага рухомага саставу маршруты цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск – Баранавічы падоўжаны да станцыі Брэст-Цэнтральны праз станцыю Баранавічы-Палескія, пераведзеныя ў катэгорыю міжрэгіянальных ліній бізнес-класа.
Такім чынам, гэтыя дзве пары цягнікоў будуць курсіраваць кожныя суткі па маршруту Мінск – Брэст.
Пашырана схема рэгіянальнага курсіравання ў Гомельскай вобласці – за кошт новых паскораных цягнікоў рэгіянальных ліній па маршрутах Рагачоў – Гомель, Рэчыца –Гомель, Гомель – Добруш.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 снежня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/76/50767
Текущая дата: 16.11.2024