Першая спроба стыкоўкі касмічнага карабля "Саюз МС-14" і Міжнароднай касмічнай станцыі скончылася няўдала з-за тэхнічных непаладак.
Пілатуемы касмічны карабель "Саюз МС-14" з робатам Фёдарам на борце з другой спробы паспяхова прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), пра гэта паведамляе Раскосмас.
Стыкоўка прайшла ў аўтаматычным рэжыме да агрэгатнага адсеку службовага модуля "Зорка", за некалькі хвілін да разліковага часу. Адзначаецца, што ў гэты час МКС знаходзілася над Кітаем.
Акрамя антрапаморфнага робата Фёдара (FEDOR - Final Experimental Demonstration Object Research), карабель даставіў на станцыю 670 кілаграмаў грузу.
Пасля стыкоўкі спатрэбіцца некалькі гадзін для таго, каб выраўнаваць ціск паміж караблём і станцыяй, а таксама праверыць герметычнасць счэпкі. Толькі пасля гэтага экіпаж станцыі зможа адкрыць люк у карабель.
На МКС робат будзе знаходзіцца да 6 верасня, вяртанне на Зямлю плануецца 7 верасня.
Нагадаем, што раніцай 24 жніўня спроба стыкоўкі "Саюза" скончылася няўдала - прычынай сталі непаладкі ў працы сістэмы збліжэння і стыкоўкі.
Мінск, 27 жніўня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/79/49454
Текущая дата: 16.11.2024