Аб гэтым паведамляе іспанская газета El Pais.
Адмена соцень чыгуначных і авіярэйсаў у Іспаніі, звязаная з правядзеннем транспартных забастовак, паводле папярэдніх падлікаў, закране інтарэсы амаль 40 тыс. пасажыраў. Паводле інфармацыі газеты, стачкі парушаць планы прыкладна 30 тыс. пасажыраў самалётаў і 10 тыс. чалавек, якія мелі намер адправіцца ў падарожжа на поездзе.
Наземны персанал іспанскай авіякампаніі Iberia ў Мадрыдзе і Барселоне вырашыў правесці забастоўкі 30 і 31 жніўня. У выніку авіякампанія адмяніла 102 рэйсы: шэсць з іх - з Барселоны, астатнія - з Мадрыда.
Работнікі патрабуюць паляпшэння ўмоў працы. Авіякампанія Vueling у сувязі з забастоўкай у аэрапорце Барселоны Эль-Прат адмяніла 92 рэйсы: 54 з іх - 30 жніўня і яшчэ 38 - 31-га. Адмены закрануць амаль 14 тыс. кліентаў Vueling.
Удакладняецца, што авіякампанія Ryanair адмяніла ўсяго 14 рэйсаў з 1900, запланаваных у Іспанію і назад, на працягу першых двух дзён забастоўкі: шэсць рэйсаў 1 верасня і восем рэйсаў 2 верасня.
Дзяржаўная чыгуначная кампанія Іспаніі Renfe таксама анансавала забастоўку, якая пройдзе 30 жніўня і 1 верасня. У сувязі з забастоўкай будуць адменены каля 360 рэйсаў. Забастоўка паўплывае на рух высакаскорасных паяздоў, паяздоў далёкага і рэгіянальнага руху. Супрацоўнікі Renfe патрабуюць павелічэння штату служачых і скарачэння працягласці рабочага дня, паведамляе ТАСС.
30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/79/49526
Текущая дата: 16.11.2024