Беларуская чыгунка з 3 чэрвеня спрасціла працэс куплі электронных білетаў на сваім сайце, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"Цяпер электронная рэгістрацыя выконваецца аўтаматычна пасля аплаты заказу для паяздоў, на якія даступна гэта паслуга (у поезда (вагона) на сайце павінен быць знак "ЭР").
Пры ўводзе даных цяпер не трэба ставіць птушачку ў адпаведным полі формы "Электронная рэгістрацыя", - растлумачылі ў прэс-цэнтры. У БЧ пасажырам рэкамендуюць абавязкова правяраць наяўнасць знака электроннай рэгістрацыі ў раздзеле "Асабісты кабінет".
Калі адпаведнай адзнакі няма, білет афармляецца ў білетнай касе Беларускай чыгункі.
"Цяпер электронная рэгістрацыя не ажыццяўляецца на паязды, якія курсіруюць у напрамку Украіны, а таксама на асобныя паязды і бесперасадачныя вагоны, што накіроўваюцца ў напрамку іншых дзяржаў", - адзначылі ў БЧ.
Прадастаўленне паслугі электроннай рэгістрацыі на міжнародныя пасажырскія паязды ажыццяўляецца з улікам тэхнічнай магчымасці і нацыянальнага заканадаўства ўдзельнікаў перавозачнага працэсу.
У прэс-цэнтры нагадалі, што купіць білеты на сайце Беларускай чыгункі можна двума спосабамі: з далейшым афармленнем іх на бланку ў білетнай касе і электроннай рэгістрацыяй, якая дае магчымасць ехаць у поездзе ў адпаведнасці з аплачаным праз інтэрнэт заказам без афармлення білета ў касе.
Паводле даных БЧ, з электроннай рэгістрацыяй сёння афармляецца 87 адсоткаў білетаў, што купляюцца на сайце.
6 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/83/48274
Текущая дата: 15.11.2024