Аб гэтым заявіў 13 чэрвеня ў Бішкеку старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян на сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Уладзімірам Норавым, паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.
Сустрэча прайшла напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Тыгран Саркісян зрабіў акцэнт на важнасці актывізацыі супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і ШАС з улікам таго, што тры краіны - удзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза з`яўляюцца членамі ШАС, Беларусь прадстаўлена ў якасці наглядальніка, Арменія - як партнёр па дыялогу.
Акрамя таго, у бакоў ёсць важны спалучаны парадак дня, які накіраваны на ўстойлівае, планамернае і стабільнае развіццё рэгіёна.
"Агульнымі сферамі супрацоўніцтва, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі арганізацый, маглі б стаць такія, як транспарт, лагістыка, энергетыка і пераход у лічбавы фармат. Апошняя датычыцца непасрэдна выпрацоўкі стандартаў, у тым ліку адносна транспарту і лагістыкі", - сказаў старшыня Калегіі ЕЭК.
Уладзімір Нораў пагадзіўся з тэзісам аб агульных сферах для развіцця дыялогу і звярнуў асаблівую ўвагу на транспартную інфраструктуру, паколькі цяпер для Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва павышэнне эфектыўнасці транспартнай і лагістычнай інфраструктуры з`яўляецца адным з ключавых напрамкаў работы.
ШАС імкнецца дасягнуць беспапяровага гандлю, што павінна значна аблягчыць гандаль паміж краінамі і будзе станоўча ўплываць на транспартна-лагістычную сферу.
Тыгран Саркісян адзначыў, што беспапяровы гандаль і мытнае рэгуляванне таксама з`яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі для Еўразійскага эканамічнага саюза.
Ён падкрэсліў, што важна, каб дзве арганізацыі абмяркоўвалі свае парадкі дня. Гэта дасць магчымасць ліквідаваць існуючыя бар`еры і не ствараць новыя.
"Бакі дамовіліся абменьвацца на пастаяннай аснове інфармацыяй паміж сакратарыятамі ЕЭК і ШАС, - адзначылі ў прэс-службе. - Тыгран Саркісян і Уладзімір Нораў разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.
У прыватнасці, магчымасць правядзення сумеснай сустрэчы па пытаннях развіцця транспарту і лагістыкі ў фармаце ШАС - ЕАЭС - ЭСКАЦА. Бакі таксама абмеркавалі перспектыву фармалізацыі адносін паміж ЕАЭС і ШАС шляхам падпісання мемарандума".
13 чэрвеня 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/83/48388
Текущая дата: 25.12.2024