Усяго перавозчык адмяніў 26 рэйсаў, а вылет яшчэ шасці бартоў перанесены на больш познія гадзіны.
Расійская авіякампанія "Аэрафлот" адмяніла ўсе вячэрнія рэйсы ў Мінск з аэрапорта Шарамеццева і назад 22 чэрвеня, гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце перавозчыка.
У прыватнасці, адменены рэйсы SU1832, які павінен быў вылецець з Масквы ў 18:10 і зваротны - SU1833, вылет якога быў запланаваны на 20:30.
Прычына адмены рэйсаў - неспрыяльны метэапрагноз у аэрапорце Шарамеццева.
Усяго адменена 26 рэйсаў, як унутрырасійскіх, так і міжнародных. Вылет яшчэ шасці бартоў перанесены на больш позні час.
Пасажыраў перавозчык апавяшчае праз цэнтр браніравання і інфармацыі. "Аэрафлот" гарантуе тым, хто прыбыў на рэгістрацыю рэйсаў, забеспячэнне ўсім неабходным у адпаведнасці з федэральнымі авіяправіламі.
Мінск, 22 чэрвеня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/83/48577
Текущая дата: 25.12.2024