Беларускі экіпаж капотнага МАЗа пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча выйшаў у лідары грузавікоў ралі-рэйду Morocco Desert Challenge, паведамілі ў прэс-службе ААТ "МАЗ".
На пятым этапе гоншчыкі пераадолелі зыбкія пяскі і першыя вялікія дзюны.
Беларус Сяргей Вязовіч ішоў першым большую частку заезду, але бліжэй да фінішу знізіў тэмп і перамясціўся на другое месца. На трасе ён правёў 4 гадзіны 45 мінут, адстаўшы ад пераможцы заезду - атлета з Нідэрландаў Герта Хузінка на Renault - усяго на мінуту. У агульным заліку грузавікоў капотны МАЗ па выніках пяці этапаў займае першую пазіцыю.
"Нарэшце, пайшлі сапраўдныя пяскі. Мы чакалі гэтага дня і адразу пачалі атакаваць. Рванулі наперад, зрабіўшы вялікі гандзікап па часе. А ў другой палове заезду знізілі тэмп, каб не рызыкаваць і спакойна заняць першае месца ў генеральнай класіфікацыі. Праблем з тэхнікай пры гэтым не ўзнікала", - расказаў кіраўнік каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч.
Беларус Аляксей Вішнеўскі прайшоў пяты этап таксама на высокай скорасці, фінішаваўшы чацвёртым. Яго час - 4 гадзіны 48 мінут, а адставанне склала амаль 5 мінут ад лідара. У заліку грузавікоў яго экіпаж падняўся на сёмае месца, ад лепшага рэзультату яго аддзяляюць 47 мінут.
"Этап аказаўся няпростым: былі пяскі, дзюны, а яшчэ многа купін, калдобін і камянёў. Мы стартавалі 45-мі, таму давялося ехаць у пыле і даганяць джыпы, багі і грузавікі. Прайсці ў пыле вельмі складана. Адзін джып увогуле ўпёрся і не даваў сябе абагнаць - гналі яго некалькі дзясяткаў кіламетраў. У цэлым гонка цікавая. У Марока дастаткова горача, аднак кандыцыянер добра спраўляецца", - адзначыў пілот Аляксей Вішнеўскі.
Працягласць шостага спецучастка складзе 324 км. Арганізатары падрыхтавалі гоншчыкам пяскі, дзюны і каньёны.
Ралі-рэйд Morocco Desert Challenge праходзіць у Марока 12-20 красавіка. Маршрут гонкі складае 2741 км і падзелены на 8 этапаў.
18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
18 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/86/47616
Текущая дата: 15.11.2024