Белорусский портал в Казахстане

velcom | A1 запусціў сувязь у тунэлях Маскоўскай лініі мінскага метро



velcom | A1 пачаў паэтапнае ўключэнне мабільнай сувязі ў тунэлях Маскоўскай лініі метро: на выходных у тэставым рэжыме сувязь запрацавала на ўчастку паміж станцыямі «Пятроўшчына» і «Грушаўка», на працягу некалькіх тыдняў сувязь з`явіцца ў іншых тунэлях.

У тэставым рэжыме стала даступная сувязь у тунэлях паміж станцыямі «Пятроўшчына», «Міхалова» і «Грушаўка». У бліжэйшыя дні ўключэнне сувязі будзе забяспечана яшчэ на адным перагоне - да станцыі метро «Інстытут Культуры». На працягу некалькіх тыдняў сувязь з`явіцца на ўчастку, што аб`ядноўвае пяць станцый - ад «Пятроўшчыны» да «Кастрычніцкай».

"Абаненты velcom | A1 змогуць гутарыць па тэлефоне і карыстацца інтэрнэтам на высокіх хуткасцях у тунэлях. Якасць сувязі пры гэтым будзе такая ж, як на платформе або на вуліцы. Гэта стала магчыма дзякуючы пракладанню выпраменьвальнага кабеля (фідара), які падлучаны да базавых станцый", - адзначаюць у кампаніі.

Прадстаўнікі аператара заяўляюць, што праект арганізацыі сувязі ў метро рыхтуецца да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў, у яго ўцягнутыя і іншыя аператары. Да пачатку міжнароднай спартыўнай падзеі праект будзе цалкам завершаны.

Звязда, 29 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/86/47817
Текущая дата: 26.12.2024