Авіякампанія чакае вынікаў ходу расследавання катастрофы судна Ethiopian Airlines і запэўнівае, што не дапусціць авіялайнеры гэтага тыпу ў свой авіяпарк, пакуль не будзе перакананая ў іх бяспецы.
Пакуль кіраўніцтва авіякампаніі "Белавія" і пілоты, якія садзяцца за штурвал, не будуць упэўненыя ў бяспецы лайнера Boeing 737 MAX, лайнеры дадзенага тыпу не з`явяцца ў авіяпарку перавозчыка, расказала начальнік службы маркетынгу і ЗЭД "Белавія" Кацярына Радзішэўская.
"Усё залежыць ад ходу расследавання, таму што бяспека - гэта наш самы вялікі прыярытэт. Пілоты сядуць за штурвал, калі будуць упэўненыя ў стоадсоткавай бяспецы бартоў дадзенага тыпу", - адзначыла Радзішэўская.
Авіякампанія замовіла на ўмовах лізінгу чатыры новыя самалёта Boeing 737 MAX. Пастаўка была запланавана на 2019-2020 гады.
У сетцы, прызнае суразмоўніца, часам абмяркоўваюць сітуацыю, пасажыры хвалююцца, ці не паляцяць яны ў наступны рэйс на "Максе", але пытанняў непасрэдна ў кампанію не паступала - самалёты такога тыпу ў парку "Белавія" адсутнічаюць.
"Мы спадзяемся, што спецыялістам з кампаніі Boeing атрымаецца не толькі вырашыць праблемы, калі яны там былі, але і праінфармаваць аб гэтым усіх - не толькі прафесійную супольнасць, але і ўсіх пасажыраў, якія патэнцыйна могуць лётаць гэтымі самалётамі, каб у іх не было хваляванняў, звязаных з пералётам", - адзначыла Радзішэўская.
У сакавіку Беларусь далучылася да дырэктывы Еўрапейскага агенцтва па бяспецы палётаў па прыпыненні палётаў Boeing 737-MAX 8 і 737 МАХ 9. Улады Беларусі таксама адсочваюць кансультацыі Еўрапейскага агенцтва з Федэральнай авіяцыйнай адміністрацыяй ЗША па гэтым пытанні.
Мінск, 23 красавіка 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/86/48040
Текущая дата: 26.12.2024