Беларуская чыгунка абсталявала бесправадным доступам у інтэрнэт усе паязды гарадскіх ліній, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
"У лютым - сакавіку бягучага года былі завершаны работы па арганізацыі доступу да сеткі інтэрнэт у шасці саставах электрапаяздоў гарадскіх ліній серыі ЭПГ. Цяпер бясплатна падключыцца да інтэрнэту праз Wi-Fi можна ва ўсіх паяздах гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Мінск - Рудзенск, Мінск - Смалявічы і Мінск - станцыя Беларусь (г. Заслаўе)", - расказалі ў БЧ.
Для падключэння да інтэрнэту неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама госці краіны, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу.
Упершыню паслуга бясплатнага доступу да Wi-Fi з`явілася ў жніўні 2016 года ў паяздах міжрэгіянальных ліній бізнес-класа ЭПМ, якія курсіруюць па маршруце Мінск - Гомель.
5 красавіка, Мінск
БЕЛТА
5 красавіка, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/87/47444
Текущая дата: 26.12.2024