Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка абсталявала бясплатным доступам у інтэрнэт усе цягнікі гарадскіх ліній



Завершаны работы па арганізацыі доступу да інтэрнэту ў шасці саставах электрацягнікоў гарадскіх ліній, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Цяпер бясплатна падключыцца да інтэрнэту з выкарыстаннем тэхналогіі Wi-Fi можна ва ўсіх цягніках гарадскіх ліній, якія курсіруюць па маршрутах Мінск — Рудзенск, Мінск — Смалявічы і Мінск — Заслаўе.

Для падключэння да інтэрнэту па тэхналогіі Wi-Fi неабходна прайсці рэгістрацыю. Код доступу пасажыры атрымаюць з дапамогай SMS на нумар мабільнага тэлефона. Скарыстацца бясплатным Wi-Fi могуць абаненты ўсіх беларускіх мабільных аператараў, а таксама прыезджыя, чые мабільныя тэлефоны знаходзяцца ў роўмінгу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/87/47484
Текущая дата: 26.12.2024