18 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» памежнікі разам са службай бяспекі авіякампаніі «Белавія» затрымалі дваіх грамадзян Ірана, пішуць на сайце Дзяржпагранкамітэту. Яны спрабавалі перабрацца ў краіны Еўрасаюза з падробленымі дакументамі.
Каля 6 гадзін раніцы пры пасадцы на рэйс «МІнск-Парыж» з фальшывым пашпартам Грэцыі быў затрыманы іранец 1975 года нараджэння. Памежнікі ўстанавілі, што старонка пашпарта з дадзенымі аб уладальніку падроблена.
Аналагічны выпадак адбыўся праз некалькі гадзін. 38-гадовая грамадзянка Ірана спрабавала вылецець у Берлін па падробнаму чэшскаму пашпарце.
Мэта абодвух правапарушальнікаў - пошук лепшых умоў жыцця ў краінах ЕС, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У дачыненні да затрыманых ужо распачаты адміністрацыйны працэс за парушэнне правілаў знаходжання. Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы за выкарыстанне падробленых дакументаў. Да завяршэння разглядаў замежнікі будуць знаходзіцца ў ІЧУ Мінгарвыканкама.
Звязда, 19 красавіка 2019
Звязда, 19 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/87/47633
Текущая дата: 26.12.2024