Белорусский портал в Казахстане

Першы віцэ-прэм`ер Аляксандр Турчын упэўнены ў поспеху далейшага супрацоўніцтва са Stadler і рэалізацыі новых сумесных праектаў



Аб гэтым Аляксандр Турчын заявіў 20-га сакавіка ў час прэзентацыі першага цягніка для Мінскага метрапалітэна вытворчасці "Штадлер Мінск".

"Я думаю, што наперадзе ў нашай краіны і кампаніі Stadler яшчэ не адзін сумесны праект. Я ўпэўнены ў тым, што наша супрацоўніцтва будзе паспяховым", - адзначыў Аляксандр Турчын. У гутарцы з журналістамі ён расказаў аб магчымых напрамках будучых праектаў: "Гэта ў тым ліку машынабудаванне. Разам з тым некаторыя праекты ніяк не звязаны з асноўнай дзейнасцю кампаніі".

Першы віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што "Штадлер Мінск" сёння сваім прыкладам даказвае, што няма нічога немагчымага.

"Можна і трэба прыцягваць інвестараў, адкрываць такія вытворчасці. Прычым вытворчасці, якія выпускаюць канкурэнтаздольную, запатрабаваную ў нас у краіне і за яе межамі прадукцыю", - дадаў Аляксандр Турчын.

Паводле яго слоў, беларускае прадпрыемства "Штадлер Мінск" з`яўляецца раўнапраўным удзельнікам групы кампаній Stadler.

У сваю чаргу старшыня савета дырэктараў групы кампаній "Штадлер" Петэр Шпулер адзначыў, што завод пад Мінскам з`яўляецца найноўшым і сучасным у канцэрне Stadler.

Прадпрыемства арыентуецца далёка не толькі на ўнутраны і еўрапейскі рынак. "У нашым полі фокусу ўжо і Паўднёвая Амерыка", - сказаў ён.

Сёння кампанія Stadler і дзяржаўнае прадпрыемства "Мінскі метрапалітэн" прэзентавалі першы чатырохвагонны цягнік метро для сталічнай падземкі.
___________________________________________

Швейцарская кампанія "Штадлер Рэйл Груп" больш за 75 гадоў з`яўляецца адным з вядучых еўрапейскіх вытворцаў чыгуначнага рухомага саставу. У склад групы "Штадлер" уваходзяць філіялы, размешчаныя ў Швейцарыі, Германіі, Венгрыі, Польшчы, Чэхіі, Беларусі, а таксама пусканаладачныя (сэрвісныя) цэнтры ў Швейцарыі, Алжыры, Італіі, Аўстрыі, Венгрыі і Нідэрландах.

20 сакавіка 2019, Дзяржынскі раён
Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/88/47282
Текущая дата: 26.12.2024