Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" ў красавіку запусціць прамыя рэйсы з Брэста ў Маскву



У авіякампаніі паведамілі, што пералёты з Беларусі ў сталіцу Расіі з’яўляюцца ў іх адным з найбольш папулярных напрамкаў.

Самалёты з Брэста пачнуць лятаць у Маскву з 3 красавіка, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі "Белавія".

"На нашай карце палётаў з’явіўся яшчэ адзін рэгіён Беларусі. Старт палётаў з Брэста ў Маскву – 3 красавіка", - гаворыцца ў паведамленні перавозчыка.

Адзначаецца, што палёт зойме ўсяго 1 гадзіну 45 хвілін, цэны на білеты стартуюць ад 46 еўра, столькі будзе каштаваць паляцець у адзін бок. Каб даляцець туды і назад, заплаціць за дарогу давядзецца мінімум 85 еўра.

Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень – па серадах і суботах на самалёце Embraer-175.

Мяркуецца, што лайнер будзе вылятаць з маскоўскага аэрапорта Шарамеццева ў 13:45 і прызямляцца ў паветранай гавані Брэста ў 15:40. У зваротным напрамку самалёт будзе адпраўляцца ў 16:35 з прыбыццём у сталіцу Расіі ў 18:20.

"На дадзены момант авіяпералёты ў сталіцу Расіі – адны з найбольш папулярных напрамкаў Belavia", - падкрэслілі ў авіякампаніі.
Акрамя таго, у расійскую сталіцу можна даляцець і з Гомеля.

Паводле інфармацыі прэс-службы "Белавія", іх самалёты будуць лятаць з гэтага абласнога цэнтра ў два маскоўскія аэрапорты.
"Для зручнасці пасажыраў рэйсы Гомель-Масква будуць выконвацца не толькі ва Унукава, але і ў Шарамеццева", - распавялі ў авіякампаніі.

Паляцець з Гомеля ў расійскую сталіцу можна пяць разоў на тыдзень. Рэйсы ва Унукава з Гомеля будуць ажыццяўляцца па аўторках, пятніцах і нядзелях, у Шарамеццева – па панядзелках і чацвяргах.

Мінск, 16 лютага 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/9/72681
Текущая дата: 15.11.2024