Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой пракаментаваў планы па будаўніцтве высакаскораснай чыгуначнай магістралі паміж Мінскам і Масквой.
"Пакуль ёсць палітычная дамоўленасць на ўзроўні лідараў, наш Прэзідэнт даў згоду на гэты праект", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Ён нагадаў, што праект будаўніцтва ВСМ паміж Беларуссю і Расіяй абмяркоўваецца не першы ўжо год. "Усе эканамічныя разлікі дзесяцігадовай даўнасці, якія былі на стале, даручана цяпер актуалізаваць", - паведаміў пасол.
"Мы чакаем усё ж такі ад ужо расійскага боку дакладнага адказу: будуць гэтыя праекты рэалізоўвацца паралельна (Масква - Санкт-Пецярбург, Масква - Екацярынбург і Масква - Мінск) альбо яны будуць рэалізоўвацца паслядоўна. Мы будзем разумець тады тэрміны і, скажам так, месца сваё ў гэтай чарговасці і потым ужо будзем рабіць фінальныя разлікі", - рэзюмаваў Дзмітрый Крутой.
15 лютага на нарадзе па развіцці ВСМ Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў: "Будаўніцтва высакаскораснай магістралі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам - гэта толькі пачатак. У перспектыве арганізацыя такіх зносін у напрамку Разані, Казані, Екацярынбурга, Адлера, а таксама сталіцы Беларусі Мінска - гэта цалкам натуральная, цалкам рэалізуемая перспектыва".
"Што датычыцца Мінска, то з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам мы абмяркоўвалі гэта пытанне, ён таксама падтрымлівае", - адзначыў Уладзімір Пуцін.
16 лютага 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
16 лютага 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/9/72690
Текущая дата: 23.11.2024