Нафтапрадуктаправод агульнай працягласцю 292 км пачаў працаваць у поўным аб`ёме.
Нафтапрадуктаправод дае магчымасць пастаўляць дызельнае паліва і бензін трубаправодным транспартам ад ААТ "Нафтан" да складоў захоўвання нафтапрадуктаў "Беларуснафты" ў Крулеўшчыне Віцебскай вобласці і ў Фаніпалі Мінскай вобласці.
Яго першы ўчастак у пачатку 2017 года звязаў наваполацкі "Нафтан" і нафтабазу ў Крулеўшчыне. Пабудаваны другі пускавы комплекс забяспечыць транспартоўку нафтапрадуктаў у цэнтральную частку краіны - на самую вялікую беларускую нафтабазу ў Фаніпалі.
Гэта дасць магчымасць пастаўляць у сталічны рэгіён да 1 млн т аўтамабільнага паліва ў год. Праект рэалізаваны ААТ "Полацктранснафта Дружба", для якога эксплуатацыя нафтапрадуктаправода з`яўляецца новым відам дзейнасці.
Агульны кошт інвестпраекта склаў больш за Br70 млн. Паводле ацэнак, укладанні могуць акупіцца за 5-7 гадоў. Як адзначыў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў, першы нафтапрадуктаправод - гэта стратэгічны праект для ўсёй галіны, паколькі ён дае магчымасць забяспечваць транспартоўку паліва аператыўна і з найменшымі затратамі.
Прычым нафтабаза ў Фаніпалі можа забяспечваць не толькі сталіцу і Мінскую вобласць, але і, напрыклад, асобныя рэгіёны Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Намеснік генеральнага дырэктара ВА "Беларуснафта" Сяргей Каморнікаў удакладніў, што кошт прапампоўкі паліва з Наваполацка да Фаніпаля па нафтапрадуктаправодзе прыкладна на 25 працэнтаў ніжэйшы, чым пры дастаўцы чыгуначным транспартам.
Адказваючы на пытанне аб праектаванні такіх аб`ектаў у будучым, Сяргей Каморнікаў сказаў, што ўжо доўгі час абмяркоўваецца магчымасць будаўніцтва так званага паўднёвага прадуктаправода - ад Мазырскага НПЗ у бок Польшчы праз нафтабазы ў Пінску, Кобрыне, населеным пункце Бярнады-Прылукі працягласцю каля 550 км. Аднак канчатковага рашэння пакуль не прынята. Пытанне знаходзіцца на стадыі эканамічнага абгрунтавання інвестыцый.
16 студзеня 2019, Фаніпаль
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/90/46565
Текущая дата: 26.12.2024