Белорусский портал в Казахстане

Беларуская чыгунка праводзіць навагоднюю акцыю па зніжэнні цэн на некаторыя цягнікі ў маскоўскім кірунку



Як паведамляе прэс-служба чыгункі, акцыя будзе дзейнічаць з 5 па 10 студзеня.

Спецыяльная прапанова прадугледжвае зніжэнне агульнага кошту праезду ад 30% у залежнасці ад адлегласці руху на месцы, якія застануцца не рэалізаваны ў свабодным продажы пры іх афармленні за трое сутак і менш да адпраўлення на цягнік № 131 Масква — Брэст на ўвесь шасцідзённы перыяд.

Таксама зніжаецца агульны кошт праезду да 10% на цягнік № 1 Масква — Мінск адпраўленнем 6 і 7 студзеня.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 2 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/91/46399
Текущая дата: 27.12.2024