Новыя бясплатныя кропкі доступу ў метрапалітэне з`явяцца у 2019 годзе да II Еўрапейскіх гульняў.
Бясплатны Wi-Fi з`явіцца на 10 станцыях мінскага метро у 2019 годзе, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на кампанію "Дзелавая сетка", якая займаецца рэалізацыяй праекта.
Падключэнне Wi-Fi у метро плануецца ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. Ужо вясной будучага года будуць абсталяваны пункты доступу на шасці станцыях: "Пятроўшчына", "Плошча Леніна", "Уручча", "Першамайская", "Няміга", "Аўтазавадская". Такая выбіральнасць звязана з тым, што каля гэтых станцый размяшчаюцца спартыўныя аб`екты.
Да канца наступнага года бясплатны Wi-Fi падключаць на яшчэ чатырох станцыях - "Каменная Горка", "Маскоўская", "Акадэмія навук" і "Плошча Якуба Коласа".
Па дадзеных "Дзелавой сеткі", да бясплатнага інтэрнэту ў метро падключаюцца каля 6-6,5 тысяч карыстальнікаў кожны месяц.
Мінск, 6 снежня 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-411/92/45878
Текущая дата: 15.11.2024