Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Куба будуць супрацоўнічаць у сферы біятэхналогій



Беларусь і Куба будуць супрацоўнічаць у сферы біятэхналогій, паведамілі ў прэс-службе Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

У "Вялікім камені" падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж групай біятэхналагічнай і фармацэўтычнай прамысловасці Кубы ("БіяКубаФарма"), Адміністрацыяй індустрыяльнага парка "Вялікі камень", Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі, а таксама Кіруючай кампаніяй холдынга "Белфармпрам" і Навукова-практычным цэнтрам ЛОЦІОС.

"Дакумент будзе садзейнічаць навуковаму развіццю і ўзаемадзеянню ў галінах, якія ўяўляюць сабой цікавасць для фармацэўтычнай і біятэхналагічнай прамысловасці абедзвюх краін, а таксама ўкараненню новых прадуктаў і тэхналагічных платформ у сферы біятэхналогій", - адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, прадстаўнікі кубінскай кампаніі наведалі інавацыйны цэнтр і азнаёміліся з умовамі, створанымі для работы стартапаў у "Вялікім камені".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб`ёмаў даных.

28 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/1/66029
Текущая дата: 27.12.2024