Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Цяпер колькасць рэзідэнтаў індустрыяльнага парку «Вялікі камень» дасягнула 108 з праектамі на агульную суму $1,3 млрд.
«Добра спрацавалі ў I квартале і прадпрыемствы, якія ўжо дзейнічаюць у парку. Аб’ём вытворчасці вырас у 1,3 разы, выручка ад рэалізацыі тавараў — у 1,8 разы, экспарт тавараў — у 1,2 разы, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове — у 2 разы, падатковыя плацяжы — у 3,5 разы», — распавялі ў прэс-службе.
Не менш важна, што сярэдняя зарплата работнікаў гэтых прадпрыемстваў перавысіла Br3 тыс. — гэта ў 1,7 раза вышэй за паказчык па краіне.
Звязда, 20 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/1/69488
Текущая дата: 27.12.2024