У якасці суб’екта інавацыйнай дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» зарэгістравана ТАА «Гмартыкун» (Беларусь), паведамілі ў прэс-службе парка.
Кампанія прынята на інкубацыю ў інавацыйны цэнтр з праектам, звязаным з рапрацоўкай і вытворчасцю праграмна-апаратных комплексаў HomeID.
На гэты момант у «Вялікім камені» зарэгістравана пяць суб’ектаў інавацыйнай дзейнасці. У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы суб’екты інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка на працягу двух гадоў могуць карыстацца асноўнымі льготамі, прадугледжанымі для рэзідэнтаў.
Звязда, 27 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/1/70258
Текущая дата: 22.11.2024