Белорусский портал в Казахстане

«Вялікі камень» прадставіў свой інвестыцыйны патэнцыял у кітайскім Ланьчжоў



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе парка.

У горадзе Ланьчжоў правінцыі Ганьсу (КНР) пры ўдзеле міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрыя Піневіча адбыўся круглы стол — Прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцяў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», а таксама прэферэнцый у галіне фармацэўтыкі і аказання медыцынскіх паслуг. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі фармацэўтычных кампаній і ўстаноў аховы здароўя, уключаючы Gansu Longshen Rongfa Pharmaceutical Co., Ltd; Lanzhou Foci Pharmaceutical Co., Ltd; Gansu Provincial Hospital of TCM і іншых.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — адмысловая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў дадзеных.

Звязда, 27 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/1/70805
Текущая дата: 25.11.2024