Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 16 жніўня 2012 года № 756.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, у адпаведнасці з дакументам Саўмін пастанаўляе стварыць дзяржустанову "Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку" і зацвердзіць яе статут, а таксама палажэнне аб парку.
Палажэннем вызначаюцца прававыя асновы дзейнасці індустрыяльнага парку, структура і кампетэнцыя яго органаў кіравання, умовы і парадак рэгістрацыі юрыдычных асоб у якасці рэзідэнтаў парку, а таксама парадак пазбаўлення і страты гэтага статусу.
Вышэйшым органам кіравання парку стане Міжурадавы каардынацыйны савет, які будзе дзейнічаць на падставе міжурадавага пагаднення аб Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку ад 18 верасня 2011 года. У склад савета ўвойдуць сустаршыні, якія з`яўляюцца старшынямі беларускай і кітайскай частак Беларуска-Кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржкіравання Беларусі і КНР.
Міжурадавы каардынацыйны савет будзе прымаць рашэнні па кірунках дзейнасці парку, стратэгічных пытаннях яго развіцця і іншых аспектах супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у галіне функцыянавання парку.
Непасрэднае кіраванне дзейнасцю парку будзе ажыццяўляць адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку. Асноўнымі мэтамі яе дзейнасці стануць забеспячэнне ўмоў для прыцягнення замежных і айчынных інвестыцый, арганізацыі і развіцця высокатэхналагічных і канкурэнтаздольных вытворчасцяў, стварэнне дадатковых працоўных месцаў у парку ў інтарэсах сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Адміністрацыя парку ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Савету міністраў Беларусі.
Згодна з пастановай ствараецца таксама сумесная беларуска-кітайская кампанія па развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, якая забяспечвае праектаванне, будаўніцтва прадугледжаных генеральным планам парку аб`ектаў, уключаючы аб`екты інфраструктуры, кіраванне імі, прыцягненне інвестараў у парк.
У якасці рэзідэнтаў парку могуць быць зарэгістраваны юрыдычныя асобы, створаныя ў Рэспубліцы Беларусь, з месцам знаходжання на тэрыторыі парку або ствараныя (якія рэарганізуюцца) непасрэдна ў парку, уключаючы камерцыйныя арганізацыі з замежнымі інвестыцыямі, што рэалізуюць (плануюць рэалізаваць) на тэрыторыі парку інвестыцыйныя праекты. Пры гэтым інвестпраекты павінны прадугледжваць ажыццяўленне юрыдычнай асобай гаспадарчай дзейнасці ў адпаведнасці з асноўнымі кірункамі дзейнасці парку, якімі з`яўляюцца стварэнне і развіццё вытворчасцяў у сферах электронікі, тонкай хіміі, біятэхналогій, машынабудавання і новых матэрыялаў. Заяўлены аб`ём інвестыцый у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта павінен складаць суму, эквівалентную не менш як 5 млн. долараў ЗША.
У адпаведнасці з пастановай да 1 кастрычніка 2012 года павінна быць распрацавана і зацверджана форма заявы для рэгістрацыі юрыдычных асоб у якасці рэзідэнтаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, а таксама прыкладная форма дагавора з рэзідэнтамі аб умовах дзейнасці ў парку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/10/15904
Текущая дата: 27.12.2024