Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце парку.
"Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" 20 студзеня прыняў у сваю сям`ю яшчэ аднаго рэзідэнта, ім стала кампанія "Resif Тэхналогіі Бел". Гэта ўжо трэці рэзідэнт індустрыяльнага парку ў гэтым годзе і 26-ы ў парку ў цэлым", - гаворыцца ў паведамленні.
У 2018-2020 гадах кампанія плануе рэалізаваць на тэрыторыі парку праект па стварэнні высокадакладнай вытворчасці дэталяў для аэракасмічнай прамысловасці, робататэхнікі, аптычнага, медыцынскага і харчовага машынабудавання, караблебудавання з ужываннем тэхналогій папластовага селектыўнага лазернага спякання.
Звязда, 20 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/5/42165
Текущая дата: 28.12.2024