Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" і тэхнапарк Шанхайскага ўніверсітэта створаць Кітайска-беларускі цэнтр па інкубаванні інавацыйных праектаў.
Як паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, пагадненне аб гэтым бакі падпісалі ў рамках пасяджэння камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, якое прайшло ў Пекіне 4—5 верасня пад кіраўніцтвам старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна і міністра навукі і тэхналогій КНР Ван Чжыгана.
"У выніку рэалізацыі гэтага праекта плануецца выконваць не менш за 20—30 навукова-тэхнічных і інавацыйных праектаў штогод і камерцыялізаваць сумесна створаную навукова-тэхнічную прадукцыю", — адзначыла прэс-служба.
У ходзе пасяджэння бакі падпісалі таксама пагадненні аб стварэнні Кітайска-беларускага цэнтра па супрацоўніцтве ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў і прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для выкарыстання сонечнай энергіі ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".
Акрамя таго, беларускія ВНУ плануюць выконваць з кітайскімі партнёрамі сумесныя навукова-даследчыя праекты і распрацоўкі для прасоўвання навукаёмістых тэхналогій і інавацыйнай прадукцыі.
Па выніках другога пасяджэння камісіі Шумілін і Ван Чжыган падпісалі выніковы пратакол і зацвердзілі праграму-беларуска-кітайскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019—2020 гады.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 верасня 2018
Мінск, 5 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/5/44827
Текущая дата: 23.11.2024