Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
Гэтая кампанія абраная па выніках праведзенай РУП "Мінскэнерга" з удзелам прадстаўніка Кітайскай інжынірынгавай кампаніі "Энергабуд-Джунань", што кіруе праектам, працэдуры перамоў.
Кантракт падпісаны 1 ліпеня.
Як зазначыла прэс-служба, перспектыўная электрычная нагрузка індустрыяльнага парку складзе каля 215 МВт, у тым ліку I чарга 45 МВт, II чарга — 170 МВт. Вытворчыя аб`екты I чаргі забудовы размешчаныя ў паўночнай частцы тэрыторыі індустрыяльнага парку.
Па тэрыторыі парку будзе выкананае будаўніцтва ўчастка дзвюх высакавольтных ліній (ВЛ) 110 кВ працягласцю 6 км кожная для падключэння новай падстанцыі (ПС) 110 кВ "Тэхнапарк".
Ужо завершаныя будаўніча-мантажныя работы па будаўніцтве ВЛ-110 кВ на ўчастку ад ПС "Мінск Усходняя" да пункта адпайкі ў бок Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку (аб`екты знешняга электразабеспячэння).
Распрацаваны і зацверджаны ва ўстаноўленым парадку праект будаўніцтва падстанцыі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2015
Мінск, 6 ліпеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/8/31868
Текущая дата: 28.12.2024