Пра гэта гаварылася 5 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы віцэ-прэзідэнта кампаніі "CITIC Construction" (КНР) Чэнь Сяоцзя з намеснікамі прэм`ер-міністра Беларусі Пятром Пракаповічам і Анатолем Тозікам.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, падчас сустрэчы Чэнь Сяоцзя паведаміў аб выкананні ў Беларусі праектаў у цэментнай галіне і пра новыя прапановы кампаніі.
"Мы ў чэрвені завяршаем працэдурныя пытанні па стварэнні сумеснай беларуска-кітайскай інжынірынгавай кампаніі, — сказаў Чэнь Сяоцзя. — Адначасова вядзём падрыхтоўчую працу з партнёрамі ў Расіі і Казахстане па заключэнні першых кантрактаў".
Перспектывы поспеху ў сумеснай інжынірынгавай кампаніі ёсць, у тым ліку з улікам планаў па будаўніцтве індустрыяльнага парку. "Па нашых праектах ва Узбекістане і Казахстане мы неслі дадатковыя расходы менавіта з-за розных падыходаў у праектаванні, — паведаміў Чэнь Сяоцзя. — Іх можна пазбегнуць з дапамогай кампаніі, якая ствараецца".
Яшчэ адзін новы праект прадугледжвае адразу тры кірункі ў сферы энергетыкі: будаўніцтва завода па звадкаванні прыроднага газу, стварэнне сеткі крыягенных заправачных станцый, а таксама вытворчасць газабалоннага абсталявання, абсталявання для газанапаўняльных кампрэсарных станцый і мадэрнізацыю аўтамабільных рухавікоў. "Гэта трохбаковы праект. Ён адпавядае інтарэсам Расіі, Беларусі і Кітая. Важна, што маецца зацікаўленасць паміж бізнесам трох краін", — сказаў Чэнь Сяоцзя. Зараз разглядаецца магчымасць будаўніцтва ў Кобрыне завода па звадкаванні прыроднага газу.
"Бізнесу неабходна аператыўна вызначыцца з механізмам рэалізацыі трохбаковага праекта і ўзгадніць паміж сабой удзел у ім, — паведаміў Анатоль Тозік. — Мы гатовыя яго падтрымаць, калі будзе неабходна".
"Для нас вельмі важна, каб усе тры кірункі развіваліся адначасова. Тады праект будзе высокаэфектыўным", — сказаў Пётр Пракаповіч.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 чэрвеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/9/26199
Текущая дата: 23.11.2024