Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ствараецца рабочая група па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку



Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў № 994 ад 20 кастрычніка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Пагадзіцца з прапановай Міністэрства эканомікі, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні пратакола паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам камерцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі аб стварэнні рабочай групы па развіцці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку", — гаворыцца ў дакуменце. 

Нагадаем, цырымонія закладкі першага каменя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку адбылася 19 чэрвеня гэтага года каля вёскі Быкачана Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. 

Указам прэзідэнта 1 ліпеня Кітайска-беларускі індустрыяльны парк быў перайменаваны ў індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/9/27837
Текущая дата: 23.11.2024