Намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік сустрэўся 12 снежня ў Мінску з дэлегацыяй Кітайскай чыгуначна-інжынернай групы СREC на чале з прэзідэнтам Еўразійскага рэгіёна Чжаа Цзіньсянам.
Як паведамляе прэс-служба ўрада, на сустрэчы абмеркаваныя перспектывы магчымага супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту: будаўніцтва чыгункі ў Палескім рэгіёне, мадэрнізацыя інфраструктуры для павышэння хуткасці чыгуначнага транспарту, арганізацыі высакахуткасных чыгуначных зносінаў у напрамку Пекін — Масква — Мінск — Брэст з выхадам у краіны Заходняй Еўропы. У праектах дапускаецца сумесны ўдзел Беларускай, Расійскай і Кітайскай чыгунак.
Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прапрацаваць пытанне аб заключэнні паміж Беларускай чыгункай і Кітайскай чыгуначна-інжынернай групай СREC пагаднення аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы чыгуначнага транспарту, а таксама магчымасць арганізацыі вытворчасці спецыяльнага абсталявання на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2014
Мінск, 13 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/9/28587
Текущая дата: 28.12.2024