Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца індустрыяльнаму супрацоўніцтву і развіццю эканамічных сувязей з іншымі дзяржавамі, што сведчыць аб дальнабачнай палітыцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі



Такі пункт гледжання выказала загадчыца аддзела Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прафесар Чжаа Хуэйжун.

Чжаа Хуэйжун падкрэсліла, што Беларусь з`яўляецца вельмі стабільнай краінай і апошнія гады эканоміка пастаянна расце.

Прадстаўнік Кітайскай акадэміі грамадскіх навук адзначыла важнасць беларускіх дасягненняў у галіне машынабудавання, высокіх тэхналогій, сельскай гаспадаркі. Акрамя таго, яна лічыць важнай перавагай краіны наяўнасць высокакваліфікаваных і высокаадукаваных спецыялістаў. "Гэта адзін са станоўчых фактараў для замежных інвестараў", - сказала Чжаа Хуэйжун.

На яе думку, удалым прыкладам двухбаковых сувязей з`яўляецца праект па стварэнні Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень". "Гэта вельмі ўдалы прыклад узорнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Да таго ж гэта самы вялікі тэхналагічны парк, які ствараецца за мяжой з кітайскім удзелам", - адзначыла Чжаа Хуэйжун.

5 мая 2015, Пекін
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-412/9/30851
Текущая дата: 28.12.2024