Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў тэлеканалу "Расія 1" у кулуарах пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ерэване.
"Прэзідэнт Казахстана гаварыў аб тым, што ўнутраны гандаль у нас скараціўся, наш знешні гандаль з іншымі краінамі скарачаецца. Я думаю, перш чым гаварыць аб гандлі, дапусцім, ЕАЭС у цэлым, трэба падумаць аб тым, як шчасце знайсці ўнутры нашага саюза, як зрабіць так, каб найбольшую выгаду атрымаць ад гандлю ўнутры. А для гэтага трэба знімаць бар`еры, трэба быць абавязковымі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Аднак тут, канстатаваў Прэзідэнт, ёсць праблемы. У ЕАЭС, паводле яго слоў, зафіксавана некалькі дзясяткаў бар`ераў і работа па іх устараненні праводзіцца вельмі марудна. У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на гэтым саміце ў Ерэване ён пазітыўна настроены наконт дзяржаўных пытанняў.
"Я бачу вялікі інтарэс да нашага саюза. Яны (трэція краіны) падштурхоўваюць нас, каб мы былі больш дасканалымі, сімпатычнымі і прывабнымі для іншага свету", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён звярнуў увагу, што Еўразійскі эканамічны саюз знаходзіцца паміж гіганцкімі арганізацыямі і краінамі: з аднаго боку Еўрапейскі саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі, з іншага - Кітай і Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён.
"Гэта група краін, якая вельмі развіваецца, таму нам грэх не скарыстацца гэтым", - лічыць Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што Беларусь гатова супрацоўнічаць з як мага большай колькасцю дзяржаў, аднак пры гэтым трэба ўмець абараняць уласныя інтарэсы і таваравытворцу.
У снежні ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца чарговы саміт ЕАЭС, дзе плануецца прыняць рашэнне па складзе Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, якая з лютага 2020 года ўжо будзе працаваць пад старшынствам Беларусі.
"Старшыня, зразумела, будзе беларускі. А па размеркаванні партфеляў сярод міністраў мы вызначымся. Мы абмеркавалі ўсе варыянты, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Расія ў сувязі з прапановамі Беларусі ўзяла невялікую паўзу. Але ў нас час ёсць. Больш таго, мы прынялі рашэнне, каб гэтыя пытанні потым не абмяркоўваць па дзесяць разоў, выпрацаваць нейкі адзіны рэгламент і пакінуць гэта пытанне прэм`ер-міністрам".
1 кастрычніка 2019, Ерэван
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/11/50230
Текущая дата: 17.11.2024