Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Казахстан абмяняліся досведам узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі ў сферы бяспекі



Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 14 кастрычніка сустрэўся з памочнікам Прэзідэнта - сакратаром Савета бяспекі Казахстана Калмуханбетам Касымавым. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па актуальных праблемах міжнароднай бяспекі і асноўных пытаннях двухбаковага ўзаемадзеяння.

Бакі выказалі зацікаўленасць развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва па шырокім спектры міждзяржаўных адносін.

Адбыліся кансультацыі апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Казахстана з удзелам прадстаўнікоў шэрага міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.

Асноўным зместам парадку дня стала вывучэнне практыкі ўзаемадзеяння дзвюх краін з рэгіянальнымі міжнароднымі арганізацыямі ў сферы бяспекі, пошук перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама праблематыка супрацьстаяння пагрозам у інфармацыйнай прасторы.

14 кастрычніка 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/11/50280
Текущая дата: 17.11.2024