Пра гэтую ініцыятыву расказаў газеце "Известия" дырэктар Цэнтра інтэграцыйных даследаванняў ЕАБР Яўген Вінакураў.
ЕАБР прапанаваў стварыць разліковую грашовую адзінку для краін ЕАЭС
"Ёсць шэраг інструментаў, якія мы прапануем для абмеркавання манетарным рэгулятарам, у асноўным на доўгатэрміновую перспектыву. Напрыклад разліковую рэгіянальную грашовую адзінку — гаворка ідзе не пра адзіную валюту, а пра інструмент, які аблягчае ўзаемаразлікі", — растлумачыў Вінакураў.
Паводле яго слоў, тэхнічна гэта выглядае як разлік адзінай грашовай адзінкі па наяўным у рэгіёне кошыку валют з пэўнымі вагамі.
Эксперт нагадаў, што нядаўна з ідэяй стварэння рэгіянальнай разліковай адзінкі на аснове тэхналогій крыптавалют выступіў Казахстан. Пры гэтым Вінакураў адзначыў, што пакуль пытанняў, якія тычацца яе функцыянавання з пункта гледжання фінансавага рынку, вельмі шмат — гэта і эмісія, і кантроль грашовага абароту.

Як адзначае выданне, галоўным апалагетам ідэі з`яўляецца Казахстан, дзе прапануюць пайсці яшчэ далей і задзейнічаць пры стварэнні разліковай валюты блокчэйн.
У Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) у сваю чаргу паведамілі, што пытанне яшчэ не абмяркоўвалася з краінамі ЕАЭС, аднак адзначылі, што ўвядзенне адзінай грашовай адзінкі магло б дапамагчы больш эфектыўнаму кіраванню валютнымі рызыкамі і зніжэнню трансакцыйных выдаткаў пры ўзаемных разліках.
Зараз разлікі дзяржаў ЕАЭС з Расіяй вядуцца ў рублях, аднак паміж іншымі краінамі — па-ранейшаму ў доларах. Увядзенне разліковай адзінкі магло б гэта выправіць, спадзяюцца ў ЕАБР.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 26 ліпеня 2017
Мінск, 26 ліпеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/17/40169
Текущая дата: 17.11.2024