Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Кыргызстан абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці



Аб гэтым паведамляе прэс-служба парламента Кыргызстана.

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці абмеркаваны на сустрэчы спікера Жагорку Кенеша (парламента) Кыргызстана Дастанбека Джумабекава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кыргызстане Андрэя Страчко.

Бакі адзначылі неабходнасць актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, у тым ліку ў ЕАЭС, а таксама падкрэслілі станоўчую дзейнасць кыргызска-беларускай міжурадавай камісіі. Беларусь надае важнае значэнне далейшаму развіццю адносін і гатова да актывізацыі сувязей па ўсім спектры пытанняў на аснове ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

"Мы ўпэўнены, што ў гэтым пытанні адну з ключавых роляў адыгрывае Жагорку Кенеш і, карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы ўручыць вам віншавальнае пасланне двух спікераў нашага парламента, у якім яны таксама запрашаюць парламенцкую дэлегацыю на чале з вамі наведаць Беларусь з афіцыйным візітам", - падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, наспела неабходнасць у адкрыцці прамога авіярэйса.

"Такая мера дала б магчымасць развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму, дзе ў дзвюх краін ёсць вялікі патэнцыял. Гэта было б выгадным як для Кыргызстана, так і для Беларусі", - сказаў Андрэй Страчко.

У сваю чаргу Дастанбек Джумабекаў адзначыў, што міжпарламенцкія сувязі адыгрываюць важную ролю ва ўмацаванні ўзаемадзеяння.

"Адной з задач кыргызска-беларускага міжпарламенцкага супрацоўніцтва з`яўляецца заканадаўчая падтрымка ў рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей паміж дзяржавамі не толькі на двухбаковым, але і на шматбаковым узроўнях, напрыклад, у СНД, АДКБ, а цяпер і ЕАЭС. І нам важна прадаўжаць двухбаковы дыялог у мэтах актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі", - сказаў Дастанбек Джумабекаў.

Бакі адзначылі актуальнасць правядзення ў бліжэйшы час узаемных Дзён культуры і кіно, а таксама бізнес-форумаў.

28 лістапада 2017, Бішкек
БЕЛТА - Кабар

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/17/41404
Текущая дата: 24.12.2024