Белорусский портал в Казахстане

Расія мае намер падпісаць пратаколы аб узаемадзеянні ў валютным кантролі з Беларуссю і Казахстанам



Адпаведнае распараджэнне падпісана прэм`ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і апублікавана 8 верасня на расійскім афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Расія мае намер падпісаць пратаколы аб узаемадзеянні ў валютным кантролі з Беларуссю і Казахстанам.

Неабходныя дакументы даручана падпісаць Федэральнай мытнай службе Расіі. У прыватнасці, ФМС павінна будзе заключыць пратаколы з Нацыянальным банкам і Камітэтам дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Аналагічныя дакументы Расія плануе падпісаць і з Казахстанам. Гэта рашэнне ўзгоднена з МЗС Расіі, Мінэканамразвіцця, Мінюстам і Мінфінам Расіі.

8 верасня 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/21/36879
Текущая дата: 24.12.2024