Белорусский портал в Казахстане

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "25-годдзе незалежнасці Рэспублікі Казахстан: Вынікі. Дасягненні. Погляд у будучыню", якая адбудзецца 27—28 лістапада ў Астане



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Канферэнцыя праводзіцца напярэдадні святкавання 25-годдзя дня незалежнасці Казахстана і закліканая стаць "эфектыўнай пляцоўкай для публічнага абмеркавання вядучымі замежнымі і казахстанскімі палітыкамі, парламентарыямі, прадстаўнікамі навуковых колаў вынікаў развіцця краіны за гады незалежнасці".

У рамках мерапрыемства запланавана выступленне Пірштука на канферэнцыі, сустрэчы з кіраўніцтвам парламента Казахстана і кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый замежных краін.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/21/37718
Текущая дата: 24.12.2024