Белорусский портал в Казахстане

Неабходна вызначыць дакладныя часавыя арыенціры падрыхтоўкі Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза



Аб гэтым заявіў 20 мая прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, пастаяннае зацягванне перагавораў прыводзіць да перагляду ўжо дасягнутых дамоўленасцей. "У выніку мы топчамся на месцы, калі не адкочваемся назад. Неабходны дакладныя часавыя арыенціры, "кропкі адсячэння", калі хочаце", - адзначыў ён.

Аптымальнай датай завяршэння падрыхтоўкі Мытнага кодэкса, паводле яго слоў, бачыцца 1 снежня 2016 года. Выступаючы ў час пасяджэння ў пашыраным фармаце, прэм`ер-міністр Беларусі таксама адзначыў, што ўдзельнікі пасяджэння знайшлі агульныя падыходы ў пытанні цэнаўтварэння на нафту і нафтапрадукты.

"Літаральна некалькі дзясяткаў хвілін таму мы завяршылі пасяджэнне ў вузкім фармаце і наогул па найбольш складаным пытанні цэнаўтварэння на нафту і нафтапрадукты ў ЕАЭС, спадзяюся, знайшлі падыходы для таго, каб канчаткова сфармуляваць пункты, што задавольваюць бакі, для даклада кіраўнікам дзяржаў аб гатоўнасці канцэпцыі да зацвярджэння", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Таксама прэм`ер-міністр канстатаваў, што ў частцы ўнутранага функцыянавання ЕАЭС для беларускага боку, безумоўна, прыярытэтным пунктам сённяшняга парадку дня з`яўляецца Канцэпцыя фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў.

"Хачу спадзявацца, што мы ўсё ж дасягнём дамоўленасці па гэтым пытанні, якое ўжо недапушчальна зацягнулася. Трэба рухацца наперад. Гатовы да канструктыўнага дыялогу па гэтым пытанні ў ходзе яго прадметнага абмеркавання на пасяджэнні", - заявіў Андрэй Кабякоў.

20 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/22/35591
Текущая дата: 24.12.2024