Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 мая ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе.
"Роўныя эканамічныя ўмовы для дзяржаў - удзельніц ЕАЭС і безбар`ернае асяроддзе да гэтага часу не створаны. Больш таго, пасля падпісання дагавора аб ЕАЭС унутраны гандлёвы абарот саюза толькі падае. У 2012 і 2013 гадах ён быў на ўзроўні $65 млрд, у 2015 годзе - усяго $45 млрд. Відаць, не ўсе пазіцыі дагавора адпавядаюць сучаснай сітуацыі ў эканоміцы і нашым чаканням", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Трэба пазбавіцца ад унутраных выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. Як бы наша аб`яднанне ні эвалюцыяніравала (спачатку Мытны саюз, затым Адзіная эканамічная прастора і, нарэшце, Еўразійскі эканамічны саюз), колькасць гэтых выключэнняў і абмежаванняў не змянілася. Так і засталася на ўзроўні шасці соцень", - канстатаваў Прэзідэнт Беларусі.
Пакуль нерэалізаванай застаецца ініцыятыва аб выпрацоўцы механізма функцыянавання ЕАЭС ва ўмовах прымянення адной з дзяржаў - членаў аднабаковых мер абароны рынку адносна трэціх краін. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў верасні мінулага года на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прыняты Асноўныя напрамкі прамысловага супрацоўніцтва. Бакі вызначыліся з параметрамі ўзгодненых мер па падтрымцы нацыянальных вытворцаў, намецілі арыенціры ўзаемадзеяння ў развіцці экспарту прамысловай прадукцыі.
"Цяпер неабходна актыўна пачаць практычную рэалізацыю пастаўленых намі ж задач", - сказаў Прэзідэнт Беларусі. Акрамя таго, у ЕАЭС зроблены першыя крокі па інтэграцыі ў энергетычнай сферы. Выпрацавана і зацверджана канцэпцыя фарміравання агульнага рынку электраэнергіі. На цяперашнім пасяджэнні ў Астане бакі разгледзелі такія ж планы па газе, нафце і нафтапрадуктах.
"Але ад канцэпцый да іх ажыццяўлення шлях часам бывае вельмі доўгі. І прычына таго - мы самі. Таму Еўразійскай эканамічнай камісіі неабходна ўзмацніць работу ў гэтым напрамку і прыняць вычарпальныя меры для рэалізацыі гэтых праектаў", - лічыць Прэзідэнт Беларусі.
Разам з гэтым, прадоўжыў беларускі лідар, даўно абмяркоўваецца пытанне аб стварэнні адзінага рынку лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. "Аднак і тут далей за размовы справа не пайшла", - дадаў ён.
31 мая 2016, Астана
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/22/35708
Текущая дата: 24.12.2024