Аб гэтым паведамляе прэс-служба ЕЭК.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 12 жніўня прыняў рашэнне часова абнуліць стаўку ўвазной мытнай пошліны на некаторыя віды трыкатажных палотнаў машыннага або ручнога вязання, якія выкарыстоўваюць швейныя прадпрыемствы.
"Зніжэнне пошлін на сыравіну для швейных прадпрыемстваў дасць магчымасць знізіць сабекошт гатовай прадукцыі і такім чынам павысіць іх канкурэнтаздольнасць. ЕЭК працягвае працу па тонкай настройцы мытнага тарыфу, каб ствараць больш спрыяльныя ўмовы для вытворцаў краін ЕАЭС, асабліва для тых, хто актыўна працуе на экспарт", — паведаміла міністр па гандлі ЕЭК Вераніка Нікішына.
Рашэнне набывае моц праз 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.
Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2016
Мінск, 12 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/22/36600
Текущая дата: 24.12.2024