Пра гэта паведаміла прэс-служба ЕЭК.
22 снежня члены Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхвалілі праект Канцэпцыі фарміравання агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Згодна з дагаворам аб ЕАЭС у мэтах фарміравання агульнага рынку газу саюза прадугледжваецца распрацоўка і зацвярджэнне да 1 студзеня 2016 года адпаведнай канцэпцыі, а да 1 студзеня 2018 года — праграмы. Мерапрыемствы праграмы павінны быць выкананы да 1 студзеня 2024 года. Затым краіны саюза заключаць міжнародны дагавор аб фарміраванні агульнага рынку газу ЕАЭС і забяспечаць яго ўваходжанне ў сілу не пазней за 1 студзеня 2025 года.
Праект канцэпцыі распрацаваны на аснове навукова-даследчай работы, праведзенай расійскім Інстытутам энергетыкі і фінансаў. Паводле ацэнкі экспертаў інстытута, мінімальны прамы эканамічны эфект ад стварэння агульнага рынку газу ЕАЭС складзе 1 млрд. долараў у год, а з улікам мультыплікатыўнага эфекту — яшчэ не менш чым 3-4 млрд. долараў у год.
У дакуменце вызначаны асноўныя мэта, задачы, прынцыпы і этапы фарміравання агульнага рынку газу саюза, яго функцыянальная структура, кірункі ўзаемадзеяння суб`ектаў рынку і ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў краін ЕАЭС па фарміраванні і забеспячэнні функцыянавання гэтага рынку.
Фарміраванне агульнага рынку газу саюза будзе ажыццяўляцца ў тры этапы.
Праект канцэпцыі прайшоў працэдуру грамадскага абмеркавання. Ён будзе разгледжаны на пасяджэнні Савета ЕЭК у першым квартале 2016 года. Для падрыхтоўкі праекта праграмы фарміравання агульнага рынку газу саюза ў 2016 годзе ЕЭК аб`явіць конкурс на правядзенне адпаведнай навукова-даследчай работы.
Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК), пастаянна дзейны наднацыянальны рэгулюючы орган Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), пачала працу 2 лютага 2012 года. Цяпер у ЕЭК уваходзяць прадстаўнікі пяці краін: Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі. Рашэнні камісіі абавязковыя для выканання на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц ЕАЭС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2015
Мінск, 22 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/24/33698
Текущая дата: 17.11.2024