Як паведамляе Нацбанк, у цэнтры манэты ў крузе, аблямаваным геамэтрычным арнамэнтам, — рэльефная выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
На авэрсе па крузе зьмешчаны надпісы: уверсе — «Рэспубліка Беларусь», унізе — намінал «20 рублёў» (на срэбнай) і «1 рубель» (на медна-нікелевай) манэтах.
У полі вонкавага круга — стылізаваныя выявы людзей, птушак, коньнікаў, дамоў, якія сымбалізуюць дабрабыт і росквіт.
На рэвэрсе ў цэнтры — ромб, асаджаны геамэтрычным арнамэнтам, у полі якога знаходзяцца эмблема Эўразійскага эканамічнага саюзу і кругавы надпіс: «Эўразійскі эканамічны саюз». Вакол ромба — стылізаваная выява людзей, якія ўзяліся за рукі, дамоў і птушак, якая сымбалізуе агульны дом і яднаньне народаў.
Манэты адчаканены на Маскоўскім манэтным двары.
Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/25/32983
Текущая дата: 23.12.2024