Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ствараецца інстытут нацыянальнага гаранта



Адпаведны ўказ нумар 325 "Аб нацыянальным гаранце забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца развіццё сістэмы паручыцельства як спосабу забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза шляхам стварэння ў Рэспубліцы Беларусь інстытута нацыянальнага гаранта.

Нацыянальным гарантам можа быць ва ўстаноўленым парадку прызнана любая юрыдычная асоба, якая з`яўляецца паручыцелем перад мытнымі органамі і адпавядае крытэрыям, устаноўленым указам.

Нацыянальны гарант будзе ўдзельнічаць у функцыянаванні ствараемай на мытнай тэрыторыі ЕАЭС адзінай гарантыйнай сістэмы забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў.

Як адзначылі ў прэс-службе, стварэнне нацыянальнага гаранта не выключае прымяненне і развіццё ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі ўсіх існуючых у ЕАЭС спосабаў забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў, у тым ліку Мытнай канвенцыяй ААН ад 14 лістапада 1975 года "Аб міжнароднай перавозцы грузаў з прымяненнем кніжкі міжнародных дарожных перавозак".

17 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/26/32014
Текущая дата: 23.12.2024