Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Нефармальная трохбаковая сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым 15 верасня адбылася ў Сочы.
Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся думкамі па найбольш актуальных пытаннях функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, закранулі шэраг важных міжнародных праблем.
Лідары трох краін таксама дамовіліся прадаўжаць існуючую практыку рэгулярных асабістых кантактаў для "зверкі гадзіннікаў" па стане спраў у еўразійскай інтэграцыі і на міжнароднай арэне ў цэлым.
16 верасня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
16 верасня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/26/32640
Текущая дата: 23.12.2024