Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны мытны камітэт удасканаліць парадак перамяшчэння тавараў, увозімых з Калінінградскай вобласці Расіі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза праз Беларусь



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 366 ад 29 красавіка 2015 года, якая афіцыйна апублікавана 5 мая на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

"Правядзенне ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення мытнага кантролю адносна тавараў, што перамяшчаюцца мытнымі органамі Расійскай Федэрацыі, размешчанымі ў Калінінградскай вобласці РФ, пад мытную працэдуру мытнага транзіту, ажыццяўляецца на падставе сістэмы кіравання рызыкамі", - гаворыцца ў пастанове.

Яна рэгламентуе дзеянні беларускіх мытнікаў, калі ёсць падставы аднесці да замежных тавары, якія перамяшчаюцца як тавары ЕАЭС з Калінінградскай вобласці транзітам праз Беларусь на астатнюю частку тэрыторыі Расіі. У дакуменце сказана, што беларускім мытным органам у гэтым выпадку месца дастаўкі такіх тавараў змяняецца з мытнага органа Рэспублікі Беларусь на мытны орган Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з артыкулам 220 Мытнага кодэкса МС. Пры гэтым удакладняецца, што прадастаўленне забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў адносна такіх тавараў не патрабуецца.

Пастанова Саўміна нумар 366 ад 29 красавіка 2015 года ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

5 мая 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/27/30841
Текущая дата: 23.12.2024