Такое меркаванне, падводзячы вынікі 48-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, што прайшла 24 чэрвеня ў Гродне, выказаў журналістам старшыня Парламенцкага сходу Сяргей Нарышкін.
"Лічу, што такое моцнае новае інтэграцыйнае аб`яднанне, як Еўразійскі эканамічны саюз, у поўнай меры ўлічвае асноўныя прыярытэтныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы. Вядома, пры стварэнні спачатку Мытнага саюза, а затым ЕАЭС вопыт Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі быў вельмі эфектыўна выкарыстаны. Саюзная дзяржава ідзе тут наперадзе", - сказаў Сяргей Нарышкін.
Гаворачы аб выніках сесіі, Сяргей Нарышкін адзначыў, што галоўным чынам увага парламентарыяў была засяроджана на рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач развіцця Саюзнай дзяржавы на 2015-2017 гады. Гэтыя напрамкі былі прапісаны ў дакуменце, які быў прыняты ў сакавіку 2015 года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета. Сярод асноўных прыярытэтных напрамкаў - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, узгодненая прамысловая палітыка, развіццё АПК, адзіная навукова-тэхнічная палітыка СД, гэта прадугледжвае на сярэднетэрміновую перспектыву рэалізацыю 12 праграм і 18 праектаў Саюзнай дзяржавы. Гэта таксама адзіная міграцыйная палітыка і стварэнне аб`яднанай транспартнай сістэмы. Усе гэтыя пытанні знаходзяцца на пастаянным кантролі дэпутатаў Парламенцкага сходу.
У сваю чаргу першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Уладзімір Андрэйчанка, характарызуючы работу сесіі, адзначыў, што, безумоўна, у цэнтры ўвагі саюзных парламентарыяў сёння рэалізацыя сакавіцкага дакумента. "Мінула не так шмат часу, але Парламенцкі сход занепакоены тым, што не ўсё вырашаецца так, як задумана. Парушаюцца тэрміны, назіраецца інертнасць, бюракратычныя затрымкі. Таму прынята рашэнне ўзмацніць кантроль з боку парламентарыяў за выкананнем гэтага важнага рашэння кіраўнікоў дзяржаў, а дэпутатам ПС - прымаць самы актыўны ўдзел у рэалізацыі ўсіх пунктаў дакумента. Таксама мы дамовіліся ўзмацніць кантроль за распрацоўкай законапраектаў, якія паступаюць у нацыянальныя парламенты, на прадмет адпаведнасці іх дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Ён адзначыў таксама, што сёння патрэбна больш цесная каардынацыя ў сферы знешняга гандлю, прамысловасці, аграрным сектары. Трэба прадоўжыць работу па фарміраванні агульнай адукацыйнай, культурна-інфармацыйнай прасторы ў маладзёжнай палітыцы. Заслугоўвае асаблівай увагі пытанне далейшага збліжэння сістэм адукацыі Расіі і Беларусі, стварэння механізма сумеснай акрэдытацыі ВНУ, а таксама ўзгаднення тэрмінаў правядзення ўступных кампаній у ВНУ дзвюх краін. Таксама важны фарміраванне агульнага рынку працы і сацыяльная абарона грамадзян Саюзнай дзяржавы, паглыбленне супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы аховы здароўя. Сярод важнейшых задач саюзных парламентарыяў - прапаганда ваенных урокаў Другой сусветнай вйаны. "Сённяшнія падзеі на Блізкім Усходзе, у паўночнай Афрыцы, ва Украіне з`яўляюцца яскравым прыкладам неабходнасці кансалідацыі намаганняў усёй сусветнай супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам, эстрэмізмам, гандлем людзьмі, нацызмам і іншымі ідэалогіямі выключнасці", - сказаў ён.
У ходзе 48-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі парламентарыі абмеркавалі шэраг арганізацыйных і рэгламентных пытанняў. Было, у прыватнасці, прынята рашэнне аб надзяленні Парламенцкага сходу правам рабіць заявы, якія датычацца не толькі міжнародных пытанняў, але і пытанняў агульнапалітычнага і эканамічнага характару, у міжсесіённы перыяд. Акрамя таго, змяніўся склад расійскага прадстаўніцтва ў Парламенцкім сходзе - статус дэпутатаў ПС атрымалі два дэпутаты Дзяржаўнай думы і адзін член Савета Федэрацыі. Але ў цэнтры ўвагі парламентарыяў былі пытанні рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2017 гады), а таксама рэалізацыя Плана мерапрыемства Саюзнай дзяржавы на 2014-2015 гады, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Наступная сесія Парламенцкага сходу адбудзецца прыкладна ў Санкт-Пецярбургу, дата яе правядзення пакуль абмяркоўваецца. У прыватнасці, на ёй плануецца разгледзець бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2016 год.
24 чэрвеня 2015, Гродна
БЕЛТА
24 чэрвеня 2015, Гродна
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/27/31679
Текущая дата: 23.12.2024