Белорусский портал в Казахстане

Стварэнне партала знешнеэканамічнай дзейнасці абмяркоўваецца ў ЕАЭС



Аб гэтым паведаміў 27 студзеня ў час сустрэчы з міністрам сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі Мікалаем Нікіфаравым першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко.

"Цяпер мы абмяркоўваем шэраг задач у галіне інфарматызацыі міждзяржаўнага супрацоўніцтва, сярод якіх і стварэнне партала знешнеэканамічнай дзейнасці. Праект павінен стартаваць ужо ў гэтым годзе", - адзначыў першы намеснік міністра.

Паводле яго слоў, такі партал - гэта рэсурс, з дапамогай якога адказныя органы, якія задзейнічаны ў абслугоўванні і забеспячэнні знешняга гандлю, змогуць абменьвацца юрыдычна значнай інфармацыяй: ад ветэрынарных сертыфікатаў да таваратранспартных накладных. "Гэта дасць магчымасць нам абменьвацца інфармацыяй аб таварных патоках, плацяжах, а значыць істотна спросціць гандаль трох дзяржаў", - падкрэсліў Дзмітрый Шадко.

27 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/28/29254
Текущая дата: 18.05.2024