Белорусский портал в Казахстане

Стварэнне ЕАЭС з`яўляецца своечасовым адказам на крызісныя з`явы ў сусветнай эканоміцы



Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Прыярытэты беларускага старшынства ў ЕАЭС у 2015 годзе выклаў пасол Беларусі ў Турцыі Андрэй Савіных 22 студзеня ў Анкары на сумеснай прэс-канферэнцыі кіраўнікоў дыпламатычных місій Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана, прысвечанай пачатку дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Савіных падкрэсліў, што стварэнне ЕАЭС з`яўляецца своечасовым адказам на крызісныя з`явы ў сусветнай эканоміцы, скіраваным на павышэнне канкурэнтаздольнасці краін-удзельніц на глабальных рынках. 

Дыпламат "адзначыў перспектывы для гандлёва-эканамічных і кааперацыйных сувязяў краін — членаў ЕАЭС з Турцыяй, якія адкрываюцца з новым этапам эканамічнай інтэграцыі краін".

БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/28/29296
Текущая дата: 18.05.2024