Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі праблемы ў межах ЕАЭС і абмяняліся меркаваннямі адносна сітуацыі ва Украіне



Прэзідэнты Казахстана і Беларусі Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай гутарцы абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Як паведаміла 10 лютага прэс-служба прэзідэнта Казахстана, афіцыйныя лідары дзвюх краін звярнулі ўвагу на праблемы ў эканоміках дзяржаў — членаў ЕАЭС, якія патрабуюць сумеснага рашэння. 

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі пра бягучую сітуацыю ва Украіне. 

Назарбаеў выказаў упэўненасць, што перамовы ў нармандскім фармаце, запланаваныя на 11 лютага ў Мінску, дазволяць дасягнуць кампрамісу ў пошуку шляхоў вырашэння ўкраінскага крызісу.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-414/28/29591
Текущая дата: 18.05.2024